У Мінску пройдзе семінар па прасоўванню ў сацыяльных сетках для хрысціянскіх журналістаў і блогераў

smmЧарговая інфармацыйна-адукацыйная сустрэча Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў пройдзе ў Мінску 7 сакавіка і будзе прысвечана пытанням прасоўвання ў сацыяльных сетках (SMM).

Размова ў ходзе сустрэчы будзе весціся аб тэорыі SMM і практычных кроках, якія спрыяюць прасоўванню сайтаў у сацыяльных сетках і прыцягненню на сайты зацікаўленых карыстальнікаў з сацыяльных сетак. Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі таксама раскажа аб правілах бяспечных паводзін у сацыяльных сетках.

Сустрэча пройдзе ў Мінску па адрасе вул. Бельскага, 15. Час правядзення: 15:00 — 19:30 (з улікам кава-паўзы). Удзел бясплатнае. Для прадуктыўна працы спатрэбяцца планшэты або наўтбукі.

Просьба пацвердзіць свой удзел да 12:00 6 сакавіка, даслаўшы ліст на электронную пошту redaktor.krynitsa@gmail.com з паметкай «Семінар 6″ альбо патэлефанаваўшы па нумары: +375 44 771-24-60

Арганізоўваюць падобныя сустрэчы Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў (СХЖБ) і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO . Мінулы такі семінар для жыхароў Мінска і вобласці прайшоў 14 лютага і быў прысвечаны пытанням пошукавай аптымізацыі сайтаў. Інфармацыйна-адукацыйныя семінары СХЖБ таксама прайшлі ў абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі