У Славеніі дазволілі аднаполыя шлюбы

606x340_301435

Нягледзячы на ​​тое, што ў сакавіку 2012 года грамадзяне Славеніі на рэферэндуме большасцю ў 55% галасоў адхілілі прапанову дазволіць гомасэксуальныя шлюбы, 3 сакавіка парламент краіны большасцю галасоў прыняў закон, які вызначае шлюб, як “пажыццёвая супольнасць двух людзей не залежна ад іх полу”.

Гэта ўжо 11 краіна ў Еўрасаюзе, у якой дазволены аднаполыя шлюбы, паведамляе euronews.com.

Апазіцыйная партыя “Аб’яднаныя левыя” прапанавала зацвердзіць гэты закон і атрымала падтрымку кіруючай кааліцыі. Права-цэнтрысцкая апазіцыя галасавала супраць, бо гэта падрывае традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і прадугледжвае права на ўсынаўленне для гомасэксуальных пар.

Да будынка парламента сабраліся каля дзвюх тысяч дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць прыняцця гэтага закона. Яны патрабавалі правесці агульнанацыянальны рэферэндум.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі