Археолагі знайшлі дом, у якім прайшло дзяцінства Ісуса

704f00c6cee88afa3a045d3a55680522_LБрытанскія археолагі, якія працуюць вось ужо дзевяць гадоў у ізраільскім Назарэце, скончылі даследаванне мясцовасці, дзе, на іх думку, прайшлі першыя гады жыцця Ісуса Хрыста.

Навукоўцы выявілі напаўразбураныя сцены хаты часоў першага стагоддзя нашай эры ўнутры вапняковага пагорка.

Даследчыкі лічаць, што Ісус пражываў там нядоўгі час. Пасля таго, як сям’я Ісуса пакінула Назарэт, на месцы іх дома ўзвялі храм, а побач зладзілі могілках.

Аб раскопках у артыкуле ў часопісе Biblical Archeology Review распавёў брытанскі археолаг Кен Дарк з універсітэта Рэдынга. Ён апублікаваў фота рэшткаў каменных сцен.

Па словах навукоўцаў, праца яшчэ не скончана і раскопкі будуць працягвацца.

Па матэрыялах gorskie.ru

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі