Дзяржсакратар Ватыкана возьме ўдзел у начным чуванні моладзі ў Мінску

catholicМіждыяцэзіяльнае Велікапоснае начное чуванне моладзі адбудзецца 14-15 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены замест дыяцэзіяльнага Велікапоснага моладзевага Чування ў мінскай архікатэдры. Перанос малітоўнай сустрэчы абумоўлены візітам у Беларусь дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна, які прыйме ўдзел у чуванні.

У праграме Ночнага чування, якое распачнецца 14 сакавіка ў 19:45, – прадстаўленне біяграфіі кардынала П’етра Параліна, прэзентацыя дыяцэзій, размова з кардыналам, Святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, тэматычная канферэнцыя і тэатральная пастаноўка, набажэнствы Крыжовага шляху, вяночка да Божай Міласэрнасці, песняў жальбы і ружанца. Скончыцца Чуванне бласлаўленнем у 05:45. Падрабязны расклад на сайце catholic.by.

У прэзентацыі грэка-каталіцкай моладзі прыме ўдзел міжпарафіяльны хор “Прасфара”, паведамляе svjazep.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі