Ірацкая армія вызваляе ад ісламістаў Тыкрыт

150304181000_syria_aleppo_promo_624x351_reuters

4 cакавіка міністэрства абароны Іраку паведаміла, што ад баевікоў групоўкі “Ісламская дзяржава” вызваленыя звыш 90 раёнаў правінцыі Салах-эд-Дын і некалькі раёнаў Тыкрыта.

У аперацыі, якая пачалася 2 сакавіка, прымаюць удзел 30 тыс.Ира чалавек – салдаты ірацкай арміі, паліцыя, шыіцкія ўзброеныя фармаванні і некаторыя суніцкія плямёны – пры падтрымцы самалётаў і верталётаў ірацкіх ВПС, паведамляе euronews.com.

У гэтай аперацыі іракскай арміі дапамогу аказвае Іран. ЗША выказалі занепакоенасць рашэннем Ірака прыцягнуць да барацьбы з экстрэмістамі Іран, таксама шыіцкія фарміраванні, якія раней праваабаронцы абвінавачвалі ў ціску і нават забойствах сунітаў.

Між тым на штаб-кватэру разведслужбы ВПС Сірыі ў Алепа напалі джыхадзісты. Дзясяткі баевікоў і супрацоўнікаў службаў бяспекі Сірыі загінулі. Пад будынкам быў прарыты тунэль і закладзена магутнае выбуховае прыстасаванне.

Па дадзеных Сірыйскага цэнтра па назіранні за правамі чалавека,  які знаходзіцца ў Лондане, адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка “Фронт аль-Нусра”, паведамляе bbc.co.uk.

Баевікі не ўпершыню прарываюць тунэлі для закладкі выбухоўкі з мэтай знішчэння пазіцый сірыйскай арміі.

Алепа застаецца падзеленым з 2012 года; адну частку горада кантралююць ўрадавыя войскі, іншую – баевікі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі