Манастыр Ксеніі Пецярбуржскай збірае грошы на адліў звона

kseniaМанахіні Ксеніеўскага манастыра, які знаходзіцца ў вёсцы Барань пад Барысавам, абвясцілі аб зборы сродкаў на адліўку звона «Святая Ксенія»

Адліўка Саборнага звона «Святая Ксенія» вагой 2 тоны запатрабуе значнай фінансавай сумы, якой насельніцы мясціны не маюць. Імёны ахвярадаўцаў будуць выгравіраваныя на звоне. Прывезці ахвяраванне можна ў Ксеніеўскі манастыр і наўпрост аддаць сёстрам, таксама знайсці сясцёр Ксеніеўскага  манастыра можна на рэгулярных праваслаўных выставах. Можна таксама пералічыць сродкі, скарыстаўшыся падрабязнымі рэквізітамі, пададзенымі на сайце borisoveparhia.by.

У праваслаўнай традыцыі да святой Ксеніі прынята маліцца ў просьбе аб дары нараджэння дзіцяці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі