На польска-беларускай мяжы канфіскавалі боепрыпасы ў рускага каўказца

poland-bobrownikiНа памежным пераходзе «Баброўнікі» на мяжы з Польшчай памежнікі затрымалі пасажыра аўтобуса «Мінск-Варшава», які выклікаў у іх падазру. Пры дадатковым аглядзе ў яго былі канфіскаваныя боепрыпасы.

Мужчына чачэнскай нацыянальнасці з рускім пашпартам, які звярнуў на сябе ўвагу памежнікаў, перавозіў у відэамагнітафон 600 патронаў ва ўпакоўках, паведамляе vgr.by.

Увагу памежнікаў прыцягнула вялікую колькасць пячатак з міжнародных аэрапортаў у пашпарце пасажыра.

Паводле афіцыйнага паведамлення прэс-службы Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы, затрыманаму па рашэнні суда на тры месяцы чачэнцу пагражае тэрмін пазбаўлення волі да 8 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі