У Магілёве дырэктар прадпрыемства падманам зарабіў на кліентах 260 млн рублёў

moshennikУ Магілёве кіраўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў ашуканскім шляхам зарабіў на сваіх кліентах 260 млн рублёў.

У перыяд з верасня 2013 года па жніўня 2014 дырэктар праз фірму заключыў з жыхарамі Магілёўскай вобласці дагаворы падраду. Пры гэтым кіраўнік, які абяцаў вырабіць помнікі і агароджы, атрымаў ад кліентаў перадаплату, паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Мужчына так і не выканаў узятыя на сябе абавязацельствы. Пры гэтым ён прысвоіў грашовыя сродкі грамадзян у памеры 260 млн рублёў.

Ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры».

Больш за 80 пацярпелых праходзяць па гэтай справе.

Устаноўлена, што калі дырэктар браў на сябе абавязацельствы па выкананні работ, ён ужо ведаў, што не выканаць іх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі