У Полацку адзначаюць 30-годдзе аргана Сафійскага сабора

thumbs_DSCN0437У сакавіку полацкі арган, адзін з найлепшых у Беларусі, адзначае свой 30-гадовы юбілей.

Арган для Сафійскага сабора створаны спецыялістамі чэшскай фірмы Rieger-Kloss у 1985 годзе. Першы канцэрт у Полацку прайшоў 2 сакавіка таго ж года.

За гэты час арганісты з 18 краін далі ў Сафійскім саборы каля 6 тысяч канцэртаў, паведамляе racyja.com.

З 1988 года нязменнай арганісткай сабора з’яўляецца Ксенія Пагарэлая i дае каля 300 канцэртаў у год. Ёй належыць ідэя правядзення міжнароднага арганнага фэсту ў Полацку – «Званы Сафіі».

XX Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» пройдзе ў лістападзе і будзе прысвечаны 30-годдзю полацкага органа.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі