Баевікі “Ісламскай дзяржавы” бульдозерамі знеслі старажытны горад Нiмруд

150306100200_nimrud_624x351_afpБаевікі групоўкі “Ісламская дзяржава” бульдозерамі знішчаюць разваліны асірыйскага горада Нiмруд на тэрыторыі Ірака. Пра гэта паведамілі ірацкія чыноўнікі.

Нiмруд заснаваны ў ХІІІ стагоддзі да нашай эры. Горад знаходзіцца за 30 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Масула.

Па словах кіраўніка ірацкага аддзела ЮНЕСКА Алекса Плата, гэта “яшчэ адзiн жудасны напад на спадчыну Ірака”, перадае ВВС.

“Яны сціраюць нашу гісторыю”, – сказаў ірацкі археолаг доктар Ламiя Гаiланi.

ІД лічыць старажытныя храмы і святыні “ілжывымі ідаламі”, якія трэба знішчаць.

Спробу разбурыць Нiмруд ўжо параўноўваюць з знішчэннем талібамі каменных скульптур Буды ў афганскай правінцыі Бамiян ў 2001 годзе.

На мінулым тыдні групоўка “Ісламская дзяржава” апублікавала відэа, на якім баевікі руйнуюць экспанаты ў музеі Масула. ААН назвала гэта ваенным злачынствам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі