Біскупы заклікаюць далучацца да набажэнстваў з удзелам дзяржасакратара Ватыкана

pietro-parolin-nebesa.biz-260813

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі заклікае ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў прыняць  ўдзел у набажэнствах з удзелам дзяржсакратара Ватыкана П’етра Параліна, а зараз маліцца аб поспеху гэтага візіту.  Асаблівы зварот скіраваны да  моладзі і дзяцей, каб яны мелі жаданне і выдзелілі час на сустрэчу і малітву з кардыналам.

“Вы – будучыня нашай Айчыны і будучыня Касцёла. Яна будзе радаснай і светлай, калі мы будзем яе будаваць на хрысціянскіх каштоўнасцях. Няхай сустрэча з пасланнікам Папы Францішка і супольная малітва стане благаслаўлёным часам для ўсіх нас як падчас Вялікага посту, так і ў нашым жыцці”, – заклікае Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, 12-15 сакавіка Беларусь наведае дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін. Падчас візіту ён сустрэнецца з прэзідэнтам  Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, і Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Беларусі, з моладдзю і вернікамі. У праграме візіту запланавана  асвяціць вуглавы камень Апостальскай Нунцыятуры, якая будуецца.

У касцёле святых Сымона і  Алены ў Мінску ў 20:00  14 сакавіка з удзелам кардынала распачнецца Міждыяцэзіяльнае велікапоснае начное чуванне моладзі. 15 сакавіка у 10:00 П’етра Паралін узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі