Мінскую грэка-каталіцкую моладзь запрашаюць 7 сакавіка на малітоўнае чуванне

1246998571_imnd2Мінская парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі запрашае грэка-каталіцкую моладзь на малітоўнае чуванне 7 сакавіка.

У суботу перад Нядзеляй Крыжапаклоннай, у капліцы душпастырскага цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (завулак Снежны, 7), пройдзе традыцыйнае малітоўнае чуванне моладзі – з пакланеннем Крыжу Гасподняму, паведамляе svjazep.org.

У 18:30 – Вячэрня і Ютрань (Усяночнае чуванне) Нядзелі Крыжапаклоннай.

Такім чынам пачынаецца Тыдзень малітваў з нагоды 25-годдзя аднаўлення літургічнага жыцця грэка-католікаў у Мінску.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі