Нарвежскі палітык: палітыка – гэта тое, як мы ўладкоўваем грамадства згодна з нашай верай

IMAG2282-001

Нарвежскі палітык, лютэранскі вернік Улаў Эгебё Онунсэн (Olav Eggebø Aanonsen) , сакратар Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (KrF) у правінцыі Ругалан падзяліўся з КРЫНІЦА.INFO сваім бачаннем таго, ці сумяшчальныя вера і палітыка.

“Вера – гэта адносіны паміж табой і Богам, а палітыка – гэта тое, як мы ўладкоўваем грамадства згодна з нашай верай. Калі я выбіраў для сябе палітычную партыю, для мяне было важна, што удзел у партыйных справах KrF адрозніваецца ад удзелу ў іншых партыях. Працаваць у KrF –  значыць  актыўна падтрымліваць Біблейскія каштоўнасці”, – адзначыў ён.

“У нашым грамадстве людзі ўсё менш і менш задумваюцца пра веру і рэлігію. Часта проста баяцца быць актыўнымі ў нашай партыі, бо думаюць, што трэба вельмі шмат аддаваць. Палітыкі-хрысціяне вельмі неабходныя. Яны па-сапраўднаму разумеюць каштоўнасць чалавечага жыцця, важнасць валанцёрскай працы, дабрачыннасці, і такім чынам могуць браць адказнасць на сябе за становішча ў грамадстве”, – дадаў Улаў Эгебё Онунсэн.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі