Трыбунал па расследаванні злачынстваў сталінізму запрацаваў у Мінску

stalГрамадскі трыбунал па расследаванні злачынстваў сталінізму запрацаваў у Мінску. Увечары 5 сакавіка ў беларускай сталіцы адбылося першае пасяджэнне аб’яднання. Удзел у ім прынялі гісторыкі і грамадскія дзеячы.

На сустрэчы абмяркоўваліся рэпрэсіі, якія савецкая ўлада праводзіла на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у прыватнасці праблема беларускага катынскага спісу, піша БелаПАН.

Грамадскі трыбунал быў зроблены для таго, каб прымусіць людзей задумацца пра злачынствы савецкай улады, адкрыць імёны злачынцаў і іх ахвяр.

Грамадскі трыбунал злачынстваў сталінізму ў Беларусі быў сфармаваны ў студзені 2015 года.

У арганізацыю ўвайшлі прадстаўнікі міжнароднага таварыства «Мемарыял», ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў», руху «Разам», ГА «Курапаты» і іншых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі