Герарх з Ватыкана: Прыйшоў час аднавіць Еўропу чалавечых каштоўнасцяў і веры

bratiУ Браціславе на сустрэчы юрыдычных кансультантаў еўрапейскіх епіскапатаў, якую арганізавала Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, 6 сакавіка сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер казаў пра выклікі, якія стаяць перад Еўропай і Каталіцкім Касцёлам.

Нагадаўшы аб нядаўнім выступленні Папы Францыска ў Страсбургу перад чальцамі Еўрапарламента, у цэнтры якога была тэма чалавечай годнасці, каштоўнасці кожнага чалавека, арцыбіскуп Галахер адзначыў, што пасля гэтага выступлення Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю супраць дыскрымінацыі хрысціянаў у Еўропе, паведамляе radiovaticana.va.

“Прыйшоў час аднавіць Еўропу навукі, мастацтва, музыкі, чалавечых каштоўнасцяў і веры. Кантынент, які адлучае сябе ад хрысціянскіх каранёў, пускаецца ў маўклівае адступніцтва”, нагадаў арцыбіскуп Галахер, працытаваўшы Папу: “Мы павінны аднавіць Еўропу, якая глядзіць у нябёсы і імкнецца да высокіх ідэялаў”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі