У Віцебску сябры моладзевых брацтваў гутарылі пра любімыя кнігі

vitebskСустрэча сяброў моладзевых праваслаўных брацтваў Віцебскай епархіі прайшла 1 сакавіка ў Віцебску ў храме святога Георгія Пераможцы з нагоды Дня праваслаўнай кнігі.

У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік аддзела па справах моладзі пратаіерэй Аляксандр Кавалёў, брацтва «Цвярозасць», моладзевае брацтва храма святога Георгія Перамаганосца «Нікіфарас», моладзевае брацтва святога Яна Кранштацкага, паведамляе vitprav.by.

Пратаіерэй Аляксандр Кавалёў выступіў з дакладам аб першых друкаваных кнігах Русі, іншыя ўдзельнікі падрыхтавалі даклады аб сваіх любімых кнігах – «Гутаркі на Евангелліі ад Матфея» Васіля Кинешамскага, малой прозе Наталлі Сухінінай, «Братах Карамазавых» Фёдара Дастаеўскага. Асаблівай тэмай дыскусіі стала татальная камп’ютэрызацыя, якая знізіла цікавасць моладзі да кнігі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі