У Жодзіне пад выглядам свініны прадаюць мяса сабак
Жыхары Жодзіна звярнуліся ў гарадскую ветэрынарную станцыю, каб праверыць падазронае мяса, набытае на вулічных гандлёвых кропках. Ветлекары пацвердзілі – пад выглядам свініны было набытае мяса сабакаў.
Начальнік Жодзінскай гарадской ветэрынарнай станцыі Аляксандр Клешчанок падцвердзіў, што ў горадзе зафіксаваныя выпадкі продажу мяса сабак пад выглядам свініны – за апошні час такое мяса на экспертызу прынеслі 5 чалавек. Па словах людзей, якія звярнуліся ў ветстанцыю, мяса прадае мужчына, прадстаўляючыся работнікам мясакамбіната, якому зарплату выдаюць не грашыма, а натурпрадуктам. Ён гандлюе «адборным мясам» па нізкім кошце недалёка ад гарадскога рынку або аўтастанцыі. Людзі, паквапіўшыся на таннасць, набываюць такое мяса, але калі пачынаюць гатаваць з яго звыклыя стравы, іх насцярожвае спецыфічны пах і густ. Колькі ўсяго пакупнікоў сабачыны – невядома, магчыма, некаторыя проста выкідаюць мяса, вырашыўшы, што яно нясвежае, паведамляе ex-press.by.
Як паведаміў адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Шапашнікаў, мужчыну, які гандлюе сабачынай, акрамя буйнога штрафу за парушэнне санітарна-ветэрынарных патрабаванняў, пагражае яшчэ і пазбаўленне волі – за жорсткае абыходжанне з жывёламі згодна з артыкулам 339-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Аб жорсткім абыходжанні з жывёламі», які ўступіў ў моц 27 студзеня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)