З пецярбургскага заканадаўчага сходу шаман з бубнам выганяў злых духаў

шаманШаман Мікалай Талееў з Ненецкай аўтаномнай акругі правёў абрад ачышчэння пецярбургскага заканадаўчага сходу ад злых духаў. Шамана ў заканадаўчы сход запрасіў член фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Ігар Каровін.

У зале пасяджэнняў шаман біў у бубен і чытаў малітвы. Па словах Мікалая Талеева, частка зла ў заканадаўчым сходзе ўсё ж такі засталася, але калі дэпутаты будуць дабрэйшымі адзін да аднаго і выбаршчыкаў, дык зло сыдзе само, перадае flashnord.com.

Дэпутат Віталь Мілонаў абверг факт правядзення рытуалу, назваўшы яго сатанінскімі дзеяннямі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі