Расейскія СМІ: абвінавачаны ў забойстве Нямцова прызнаў віну

zaurЗатрыманы па абвінавачванне ў забойстве палітыка Барыса Нямцова чачэнскі сілавік Заур Дадаеў прызнаў сваю віну. Яму прызначаны тэрмін арышту да 28 красавіка.

Да гэтай жа даты прызначаны тэрмін следства па справе аб забойстве Нямцова. Следства прад’явіла афіцыйныя абвінавачанні двум з пяці фігурантаў справы аб забойстве палітыка Барыса Нямцова: Заур Дадаеву і Анзор Губашеву, паведамляе 1prime.ru.

Затрыманы Заур Дадаеў з’яўляецца намеснікам камандзіра палка батальёна «Поўнач» МУС Чачэнскай Рэспублікі. Разам з ім затрыманыя Анзор Губашаў, які працаваў у адным з прыватных ахоўных прадпрыемстваў у Маскве, і яго малодшы брат, а таксама невядомы мужчына, які знаходзіўся ў машыне Дадаева ў момант затрымання. Яшчэ адзін затрыманы, Тамерлан Эскерхаеў, давёў у судзе на Басманнай сваё алібі.

Тры астатнія фігуранты справы віну не прызнаюць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі