Салігорскія «Жанчыны года» – пажылыя прыхаджанкі, якія перажылі атэістычную эпоху

8У Салігорску 5 сакавіка падчас IV цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў раённага праекта «Жанчына года» благачынны Салігорскай акругі праваслаўных цэркваў, настаяцель катэдральнага сабора Нараджэння Хоыстова пратаіерэй Мікалай Розаў уручыў узнагароды жанчынам – пераможцам у намінацыі «Адвага, абавязак і памяць».

У намінацыі «За духоўна-маральнае адраджэнне нацыі» пераможцай стала намеснік старшыні прыходскага савета сабора Фаіна Толкач, якая на працягу некалькіх гадоў займаецца арганізацыяй паломніцкіх паездак па святых месцах Беларусі, Расіі і Украіны, паведамляе sluck-eparchiya.by.

«Менавіта жанчыны адыгралі вялікую ролю ў захаванні духоўнасці ў часе атэізму, які мы перажылі ў савецкі перыяд нашай гісторыі. Гэта нашыя бабулі, нашыя маці, якіх не магла спыніць ніякая моц атэістычнай дзяржавы. Яны не баяліся страціць працу, яны не баяліся страціць свае пенсіі, яны не баяліся страціць чаргу на кватэру. Яны хрысцілі сваіх дзяцей, яны хрысцілі многіх з тут прысутных. Іх подзвіг захаваецца на стагоддзі ў нашай памяці, таму што подзвігам гэтым была данесеная пераемнасць ў захаванні веры праваслаўнай да цяперашніх часоў, калі кожны бесперашкодна можа і дзіця хрысціць, і выхоўваць яго ў веры», – адзначыў а. Мікалай.

У Бабруйску 6 сакавіка епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім прыняў удзел у сходзе гарадскога актыву па выніках працы народнагаспадарчага комплексу горада ў 2014 годзе, паведамляе bobruisk.hram.by.

У Мазыры ў гэты ж дзень адбылося ўшанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў Мазырскага раёна па паказчыках 2014 года, у якім прыняў удзел епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, паведамляе turov.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі