Рыбак патануў у Мінску на Чыжэўскім вадасховішчы

ледНа Чыжэўскім вадасховішчы ў Мінску 8 сакавіка днём патануў рыбак 1953 нараджэння, паведамілі ў МНС Беларусі.

Мужчына праваліўся пад лёд разам са сваім таварышам па рыбалцы, і вадалазы, якія прыбылі па выкліку, знайшлі яго пад вадой ўжо без прыкмет жыцця. Медыкі пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавалі смерць.

Да гэтага атрымалася выратаваць рыбака (1963 года нараджэння), які павольна апускаўся пад лёд у 350 метрах ад берага.

З агульным пераахаладжэннем арганізма яго адвезлі ў бальніцу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
09.03.2015 Здарэнні| Тэгі: , , ,




Блогі