У Віцебску пачаўся тур хвалы і пакланення па гарадах Беларусі

g3sq77Qtg9Q

Тур вечароў хвалы і пакланення па сямі гарадах Беларусі «Іншыя на першым месцы» пачаўся 6 сакавіка ў Віцебску. У ім удзельнічаюць моладзь хрысціян веры евангельскай “Царквы Евангелле Хрыста” Мінска, Філіп Рэнер, моладзевы пастар з групай праслаўлення царквы ХВЕ «Добрая Вестка» Масквы, і моладзь мясцовых цэркваў.

У Віцебску вечар праходзіў у царкве ХВЕ «Добрая вестка». Хоць і быў вечар хвалы абвешчаны як моладзевы, але на ім прысутнічалі і сямейныя пары разам з дзецьмі. Большай часткай служэння было ўслаўленне і малітва.

Андрэй Гурын з «Царквы Ісуса Хрыста» казаў на тэму «Чаканні». Ён адзначыў, што ў жыцці кожнага чалавека існуе некалькі розных чаканняў.

Чаканні для сябе. Мы хочам мець добрую сям’ю, машыну, кватэру, добрую працу і г.д.

Чаканні ад мяне. Нашы блізкія, аднакласнікі, калегі, сябры, члены нашых сем’яў таксама чакаюць ад нас пэўных дзеянняў, паводзін. Калі мы бацькі, то нашы дзеці чакаюць, што мы будзем іх песціць, гуляць з імі, начальнікі чакаюць, што мы будзем шмат і добра працаваць.

IMG_0028

Чаканні ад іншых. Гэта момант, калі мы чакаем ад кагосьці, што яны будуць пэўным чынам ставіцца да нас, рабіць штосьці для нас.

Чаканні ад сябе. Але ці часта людзі задумваюцца, чаго яны павінны зрабіць для сябе саміх?

Чаканні ад Бога. Кожны павінен ведаць, што Бог Усемагутны, ён можа ўсё, і верыць, што Ён будзе дзейнічаць у нашым жыцці.

Часцей за ўсё атрымліваецца, што чалавек робіць тое, што ад яго чакаюць іншыя. Але вельмі рэдка тое, што кожны чакае ад сябе і чаго мы павінны чакаць ад Бога.

IMG_0014

Андрэй Гурын звярнуў увагу прысутных, што для таго, каб Бог пачаў дзейнічаць у тваім жыцці, неабходна вялікая вера. «Калі табе ўжо 14 гадоў, то ты можаш пачаць чакаць ад сябе звышнатуральнага і служыць іншым». Ён прывёў прыклад Лізы Каралкінай і Наташы Герасімавай, якія пачалі служыць іншым людзям вельмі рана. Ліза ў 14 гадоў пачала прапаведаваць і служыць наркаманам і алкаголікам. Наташа, пачуўшы, што ў Чыкага цемнаскурым цяжка жывецца, адправілася ім служыць. Затым з’ехала ў Уганду, каб ратаваць хлопчыкаў, якіх у 10 гадоў рабілі ваеннымі, а дзяўчынак ўключалі ў сэксуальнае рабства. Гэтыя хрысціянкі яшчэ вельмі юныя, але ўжо выратавалі жыцці многіх. Лізе зараз 17 гадоў і ёй даверылі рэабілітацыйны цэнтр пад Масквой.

Андрэй засяродзіў увагу, што ўжо ў юнацтве можна выратаваць чыёсці жыццё, дапамагчы аднавіць разбітае сэрца і сапсаваны лёс. У служэнні іншым галоўнае не ўзрост, а сэрца, напоўненае любоўю і спачуваннем. А таксама упэўненасць, што Бог праз цябе жадае і можа змяняць гэты свет да лепшага.

Прапаведуючы нагадаў гісторыю з кнігі Дзеянняў аб тым, як Пётр пайшоў па вадзе. Тут спрацавала вера ў Ісуса Хрыста, але ў той жа час у лодцы засталося 11 чалавек, якія нават не падумалі гэта зрабіць. Але далей, у наступным раздзеле сказана, што ўсе яны разышліся па ўсім свеце прапаведаваць аб Хрысце.

IMG_0042

У канцы свайго слова Андрэй Гурын папрасіў дома кожнага распісаць ўвесь тыдзень па часе і дзеянням і паглядзець, якія і чые чаканні выконвае кожны.

Напрыканцы вечара быў заклік пасвяціць сваё жыццё Госпаду іісусу Хрысту. На малітву пакаяння выйшла 7 чалавек.

Час хвалы і пакланення праляцелі імгненна. І хоць ужо быў позні вечар, большасць не спяшаліся, а працягвалі размаўляцць, абмяркоўваць гэты выдатны час, дзяліцца тым, што атрымалі ў гэты вечар.

Аляксандра, 22 гады: «Бог праз песні і пропаведзь моцна закрануў мяне. Я ўбачыла сваё жыццё пад іншым ракурсам. Я і не задумвалася, што ўвесь час выконвала чужыя чаканні, а тое, што я хачу ў сваім жыцці, пакідала на “потым”. Наперадзе былі тэрміновыя справы, а мае жаданні, мае асабістыя чаканні ад сябе і Бога як-быццам заставаліся зачыненымі ў розных скрыначках. Цяпер вылучу час, каб разабрацца ў сабе і ў тым, што сапраўды важна».

Наталля, 36 гадоў: «Асабіста мне больш пропаведзь спадабалася. Аповяд пра дзяўчат, якія выйшлі з сваёй зоны камфорту і пайшлі служыць людзям. Я падумала, што калі б мы звярталі ўвагу больш на тых, хто вакол нас, служылі па-за сценамі царквы добрым словам або ўчынкам, грамадства ў цэлым станавілася б лепш».

7 Сакавіка такі ж вечар хвалы і пакланення прайшоў у Гомелі, у царкве “Благасць Бога”, у Мінску – 8 сакавіка ў царкве «Евангелле Хрыста». У Гродне ў ЦВЕ ён пройдзе 9 сакавіка, а  ў Брэсце – 10 сакавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі