Віцебскі пастар: жанчыны ў многіх рэчах значна мацнейшыя за мужчын

6ktgBbhsWhY

Набажэнства ў царкве ХВЕ «Новае жыццё» у Віцебску 8 сакавіка пачалося з бласлаўлення і віншавання жанчын. Гэтае свята ніяк не адносіцца да царкоўных, але члены царквы вырашылі скарыстацца нагодай і праявіць увагу да тых, каго шануюць. Мужчыны выканалі песню, у якой былі такія словы: «мілая мая, сонейка ад Бога».

Тэму працягнуў пастар Аляксей Сівалобаў у сваёй пропаведзі аб прызначэнні жанчыны. Ён адзначыў, што за кожным паспяховым мужчынам стаіць яшчэ больш паспяховая жанчына. «І трэба прызнаць, што жанчыны ў многіх рэчах значна мацнейшыя за мужчын. І гэта пацвердзяць тыя, хто ў шлюбе». Без жанчыны мужчына не можа цалкам адбыцца і быць паспяховым, бо яна выконвае  ў яго жыцці вялікую ролю. Бог надзяліў жанчыну важнай роляй – служыць у сям’і», – адзначыў пастар, паведамляе карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.

Далей ён казаў пра сем’і. Бог даў кожнаму з нас мудрасць ствараць свае сем’і. Гарманічны шлюб заснаваны на Госпадзе. «У Бібліі сказана, што не пасаромеецца ніхто, хто спадзяецца на Бога. І калі муж спакушаецца і ідзе ў іншы бок, жонка не павінна быць з ім у гэтым заадно, але абавязаная ўтрымаць мужа ад граху, прадухіліць адыход ад Бога, – настаўляў пастар. – У мужа і жонкі павінна быць адна мара ад Госпада. І ў гэтым кірунку яны павінны ісці разам. І калі на шляху будуць цяжкасці, трэба мець веру і бачанне пераможца. І павінны заўсёды памятаць – Бог на баку моцнай сям’і, Ён дапаможа, калі мы будзем адзіныя з Ім».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі