У капліцы інтэрната для псіхафізічных хворых служылі набажэнства

internatПраваслаўныя святары са Шчучына 9 сакавіка здзейснілі набажэнства ў капліцы інтэрната для дарослых людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў вёсцы Чырвоная.

У дзень памяці здабыцця галавы Іаана Хрысціцеля ў інтэрнацкай капліцы Літургію Першасвечаных Дароў адслужылі благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пастэрняк і святары Сергій Сямашка і Ігар Каласоўскі, паведамляе orthos.org.

Некаторыя пацыенты змаглі прычасціцца. Па заканчэнні набажэнства святары ўручылі ім сабраную прыхаджанамі праваслаўных шчучынскіх храмаў вопратку па надыйшоўшым сезоне.

Тыя, хто не меў крыжыкаў, маглі атрымаць іх у святароў разам з невялікімі абразікамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі