На БелАЭС ўжо выдаткавана 1,29 млрд даляраў

aesНа будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ўжо выдаткавана 1,29 млрд даляраў. Гэта 15% ад усяго аб’ёму фінансавання па праекце.

Чакаецца, што агульны кошт БелАЭС не перавысіць 11 млрд даляраў. Каля 80% усіх работ па будаўніцтве станцыі пакрые крэдыт. Дамоўленасці аб яго прадастаўленні дасягнуты паміж урадамі Расіі і Беларусі. Пра гэта 11 сакавіка паведаміў падчас прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва РУП «Беларуская АЭС» Андрэй Баркун, піша БелТА.

У цяперашні час на будпляцоўцы ажыццяўляецца трэці этап праекта станцыі. Так, вядзецца асноўнае будаўніцтва будынкаў і збудаванняў станцыі. Будуецца, у прыватнасці, 71 аб’ект БелАЭС. Усяго іх плануецца пабудаваць 128.

Беларуская АЭС – праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006. Ён рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць).

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі