127 млрд рублёў накіруюць на даплаты мінскім медыкам ў 2015 годзе

деньгиУ Мінску амаль 127 млрд рублёў плануецца накіраваць на штомесячныя даплаты медыкам у гэтым годзе. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

У 2014 годзе на штомесячныя даплаты лекарам і іншым спецыялістам арганізацый аховы здароўя Мінгарвыканкам накіраваў 92,1 млрд рублёў.

Андрэй Шорац адзначыў, што на павышэнне тарыфных акладаў работнікам арганізацый аховы здароўя запланавана вылучыць 201,7 млрд рублёў, перадае БЕЛТА.

Дадатковая патрэба Мінска ў лекарах на гэты год складае 900 чалавек, у спецыялістах з сярэдняй медыцынскай адукацыяй – 2,3 тыс. чалавек.

У мінулым годзе ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы арганізавана вячэрняя форма навучання, прайшоў набор на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, таксама вывучаецца магчымасць прыёму на падрыхтоўку медыцынскіх сясцёр на базе 9 класаў.

Прапрацоўваецца пытанне выдзялення арэнднага жылля для лекараў, а таксама будаўніцтва яшчэ аднаго інтэрната для медыцынскіх работнікаў на вуліцы Сядых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі