Абраз ад Лукашэнкі адправіцца ў Ватыкан як дар Папе Рымскаму

Parolin_Pietro

Рукатворны абраз “Беззаганнае сэрца Марыі” адправіцца ў Ватыкан. На сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам 13 сакавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перадаў ікону ў дар Папу Рымскаму Францішку, паведамляе belta.by.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каштоўнасць іконы ў тым, што яна зроблена звычайнымі людзьмі па беларускай тэхналогіі сожскай скані. “Гэта сведчанне нашага міжканфесійнага міру і згоды”, – сказаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі