Беларуская зборная вярнулася ў топ-100 рэйтынгу ФІФА

7

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе ізноў увайшла у топ-100 — яна перайшла з 101-га на 98-е месца ў рэйтынгу ФІФА.

Беларусы не праводзілі матчаў з часу апублікавання папярэдняга рэйтынгу ФІФА у лютым, але папоўнілі ачковы запас. Цяпер у іх 346 ачкоў (у мінулым месяцы было 331).

27 сакавіка яны ўдзельнічаюць у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2016 у гасцях у Македоніі.

Група С пасля чатырох тураў: Славакія — 12 ачкоў (розніца мячоў — 8-2), Іспанія — 9 (13-3), Украіна — 9 (6-1), Македонія — 3 (4-10), Беларусь — 1 ( 2-9), Люксембург — 1 (3-11).

30 сакавіка зборная Беларусі правядзе таварыскі матч са зборнай Габона (Афрыка) у турэцкім Белеку.

Топ-10 сакавіцкага рэйтынгу ФІФА

1. Германія — 1 770 ачкоў

2. Аргенціна — 1577

3. Калумбія — 1 499

4. Бельгія — 1477

5. Нідэрланды — 1415

6. Бразілія — ​​1348

7. Партугалія — ​​1191

8. Францыя — 1180

9. Уругвай — 1164

10. Італія — ​​1146.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
13.03.2015 Спорт| Тэгі: ,




Блогі