Лукашэнка: Права знайсці сваю дарогу да Госпада мае кожны

lykУ Беларусі ўдаецца захоўваць мір паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных канфесій. Права знайсці сваю дарогу да Госпада мае кожны чалавек.

З такой заявай выступіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка падчас сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етрам Паралінам, піша БелТА.

Права знайсці сваю дарогу да Госпада, да храма, – святое права кожнага чалавека, і ніхто не можа перашкаджаць яму гэтым правам скарыстацца, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі спыняюцца ўсе спробы стварыць перавагу адной канфесіі за кошт іншай. Таму, што тычыцца міжканфесійнага супрацоўніцтва, у Беларусі сітуацыя характарызуецца як абсалютна станоўчая.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі