Мітрапаліт Павел абмеркаваў з дзяржсакратаром Ватыкана пытанне захавання духоўных каштоўнасцей
Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін сустрэўся 13 сакавіка з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам.
Галоўнай тэмай сустрэчы, якая адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні, стала пытанне захавання духоўных каштоўнасцей.
Мітрапаліт Павел, у прыватнасці, адзначыў, што пытанне захавання духоўна-маральных каштоўнасцяў, безумоўна, хвалюе кожнага, піша БелТА.
Абмяркоўваючы перспектывы праваслаўна-каталіцкага дыялогу, бакі ўспаміналі праваслаўна-каталіцкі форум, які прайшоў у 2014 годзе.
Мітрапаліт дадаў, што таксама было згадана, якія словы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў перад пачаткам форуму ў мінулым годзе. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, заяўляў, што трэба рабіць усё неабходнае для захавання духоўна-маральных каштоўнасцяў.
У час сустрэчы было адзначана, што Беларусь – яскравы прыклад мірнага суіснавання розных канфесій. Праваслаўная і Каталіцкая Цэрквы тут робяць усё магчымае для захавання міжканфесійнага міру.
Дзяржаўны сакратар Ватыкана перадаў Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі прывітанне Папы Рымскага Францыска, а таксама папрасіў перадаць прывітанне Пантыфіка Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, паведамляе church.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)