Мітрапаліт Павел: Праваслаўная кніга дазваляе дакрануцца да духоўнай спадчыны

pavel_2Дакрануцца да духоўнай спадчыны чалавеку дазваляе праваслаўная кніга.

У цяперашні час тэхналогіі вельмі развіты. Усе разумеюць, наколькі лёгкі ў доступе інтэрнэт, і карыстаюцца ім. Кніга ж прывучае нас працаваць. Такое меркаванне выказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 13 сакавіка падчас святкавання Дня праваслаўнай кнігі, піша БелТА.

Кніга, па словах мітрапаліта, з’яўляецца крыніцай ведаў. Трымаючы яе ў руках, чалавек датыкаецца да духоўнай спадчыны. Таму і ў будучыні кніга будзе ўсё гэтак жа запатрабаваная.

Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца 13 сакавіка. Урачыстыя мерапрыемствы праводзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі