Паралін: спадзяюся быць папярэднікам візіту Папы ў Беларусь

паралінДзяржсакратар Папы Францішка П’етра Паралін у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» не выключыў, што яго прыезд можа папярэднічаць візіту ў Беларусь Папы Рымскага Францішка. «Маю надзею быць тым папярэднікам, які папярэджвае сваім візітам прыезд Папы Рымскага», — сказаў ён.

Кардынал пацвердзіў, што Пантыфіку было перададзена запрашэнне наведаць Беларусь, але канкрэтнага адказу на гэтае запрашэнне пакуль не атрымана.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з кардыналам П’етрам Паралінам адзначыў, што беларускія вернікі з нецярпеннем чакаюць візіту Пантыфіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі