Расійскі адмірал выхваляецца аперацыяй па акупацыі Крыму

касатонаўТое, што ў Крыме знаходзілася база Чарнаморскага флота Расеі, паслужыла асновай для яго акупацыі ў лютым 2014 года. Пра гэта заявіў расійскі адмірал у адстаўцы Ігар Касатонаў, які займаў пасаду камандуючага Чарнаморскім флотам ў 1991-1992 гадах.

«ЧФ падрыхтаваў плацдарм, афіцэры ведалі, што адбываецца навокал, дзе размешчаны ўкраінскія часткі, сцэнары развіцця падзей прапрацоўваліся на картах. Гэта значыць Чарнаморскі флот са сваімі задачамі справіўся — былі дастаўлены «ветлівыя людзі», з 27 на 28 лютага быў узяты Вярхоўны савет Крыма», — сказаў ён у інтэрв’ю РІА «Новости», адзначыўшы, што «ветлівыя людзі» — гэта армейскі спецназ.

Па словах адмірала, «у Крыме разведка НАТА празявала ўсё, што можна і нельга» дзякуючы строгаму радыёмаўчання ў перыяд засяроджвання расійскай групоўкі, а таксама ўмеламу выкарыстанню севастопальскай базы Чарнаморскага флоту. Расійскія войскі, адзначае ён, дастаўляліся ў Крым караблямі з Наварасійска і па паветры.

«Мне распавядалі, што ўкраінцы атрымлівалі інфармацыю аб тым, што ў лютым на Качы была заяўлена пасадка трох верталётаў, а селі шэсць, на Гвардзейскай замоўлена пасадка аднаго Іл-76, а селі тры, 500 чалавек. Гэта былі дыверсійныя падраздзяленні, наводчыкі, праваднікі, якія дзейнічалі разам з групоўкай флоту. Натуральна, і марская пяхота таксама атрымала баявыя загады», — заявіў Ігар Касатонаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі