У Мінску пройдзе канферэнцыя “Праваслаўе і свет»

15martaНавукова-практычная канферэнцыя “Праваслаўе і свет» пройдзе ў Інстытуце тэалогіі БДУ 15 сакавіка па ініцыятыве сталічнага Свята-Нікольскага благачыння і МГА “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла”.

У цэнтры ўвагі тэалагічнага форуму будзе месца праваслаўных каштоўнасцяў у сучасным свеце. Выступоўцы пазнаёмяць слухачоў з пазіцыяй Праваслаўнай Царквы па актуальных праблемах біяэтыкі, а таксама ўплыву сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогіяў на хрысціянскую свядомасць і соцыёдынамікі праваслаўнай культуры. Запланаваныя выступы, прысвечаныя і іншым аспектам праваслаўнай культуралогіі. Арганізацыйная інфармацыя і кантакты арганізатараў канферэнцыі можна знайсці на сайце sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі