У Наваполацку праваслаўныя дзеці танцавалі «Вальс анёлаў»
У Докшыцкай раённай дзіцячай бібліятэцы 12 сакавіка прайшла школьная чытацкая сустрэча “Святло праваслаўя – святло душы”, у якой узяў удзел настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы пратаіерэй Георгій Мялешка.
На сустрэчу з дзецьмі бацюшка прынёс старадаўнія богаслужбовыя кнігі. Бібліятэкары падрыхтавалі відэапрэзентацыю аб дзіцячай праваслаўнай літаратуры і выставу кніг «Сэрцу карыснае слова», паведамляе eparhia992.by.
11 сакавіка ў Наваполацкай СШ № 14 адбылася літаратурна-музычная сустрэча «Святы Хрысціцель Русі» для малодшых школьнікаў з удзелам настаяцеля праваслаўнага храма святога Архангела Міхаіла пратаіерэя Аляксандра Шаховіча.
У звернутым да малых пастырскім слове а. Аляксандр нагадаў гісторыю зараджэння хрысціянства на Полацкай зямлі, потым прыходскі бібліятэкар Вольга Бакуновіч прадставіла прэзентацыю слайдаў аб жыцці князя Уладзіміра і княгіні Вольгі, дзеці выконвалі вершы і песні пра праваслаўных святых, асабліва парадаваў гледачоў харэаграфічны нумар “Вальс анёлаў”. Удзел узяла таксама бард Людміла Мяхедка.
У пасёлку Наваельня пад Дзятлавам 12 сакавіка настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэй Валерый Мануйла правёў ўрок «Біблія – Cвятло душы» ў Таркачоўскай сярэдняй школе. У гэты ж дзень настаяцель храма Архангела Міхаіла сяла Цырын пратаіерэй Алег Сушко прыйшоў да першакласнікаў Варанчанскай школы-садка, дзе ўручыў малышам абразкі, каляровыя алоўкі і размалёўкі, а таксама праверыў уменне дзяцей хрысціцца, паведамляе eparhia.by.
У гэты ж дзень настаяцель Кіраўскага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Дзімітрый Первій прыняў за чаяваннем навучэнцаў 6 “Б” гарадской СШ № 1 і ўручыў ім буклеты пра храм, паведамляе bobruisk.hram.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)