Жанчына-кіроўца абвінаваціла ў ДТЗ паветра

дорогаСмаргонскі РАСК 12 сакавіка распачаў крымінальную справу ў дачыненні да вадзіцеля-жанчыны, якая збіла пешахода.

Гэта адбылося на 101-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы», паведамілі ў ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Пасля ДТЗ яна распавяла, што бачыла, як патокам паветра ад аўтацягніка збіла з ног жанчыну-пешахода.

Аднак характар цяжкіх траўмаў пацярпелай не дазволіў паверыць у аповяд кіроўцы. У выніку мінчанка прызналася ў тым, што гэта яна збіла пешахода.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі