Барысаўскі БАТЭ ўзяў Суперкубак Беларусі

PinskПерамогай барысаўскага БАТЭ 14 сакавіка завяршыўся першы афіцыйны матч новага футбольнага сезона ў Беларусі.

У паядынку за Суперкубак чэмпіёны краіны абыгралі ўладальніка Кубка салігорскі “Шахцёр” у серыі пасляматчавых пенальці дзякуючы галкіперу Сяргею Чэрніку, паведамляе belta.by.

Пачатак першага афіцыйнага матчу новага сезону прайшощ пад знакам перавагі каманды з Салігорску. У першыя 20 хвілін падапечныя Сяргея Бароўскага цалкам валодалі ініцыятывай, не дазволіўшы апанентам праявіць сябе ў атацы. Недзе пасля паўгадзіны сустрэчы футбалісты БАТЭ змаглі адсунуць гульню ад сваіх варот і пачалі ствараць пагрозы абарончым парадкам салігорцаў.

Пасля перапынку гульня рэзка змянілася. Сяргей Чэрнік стаў героем двубою: у серыі пасляматчавых пенальці ён адбіў усе 3 ўдары супернікаў, а яго партнёры забілі тройчы запар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі