Епіскап Гомельскі агледзеў месца будаўніцтва храма і асвяціў царкоўную лаўку

stefanПадчас рабочай паездкі ў Лоеўскае благачынне 13 сакавіка епіскуп Гомельскі і Жлобінскі Стэфан агледзеў месца будаўніцтва новага праваслаўнага храма прапачэснай Еўфрасінні Полацкай у аграгарадку Малінаўка Лоеўскага раёна.

На наступны дзень уладыка Стэфан узначаліў сход духавенства Лоеўскай акругі. Асноўная ўвага была ўдзеленая абмеркаванню новых дакументаў, зацверджаных на Архірэйскай Нарадзе РПЦ у канцы мінулага года, паведамляе eparhiya.by.

У гэты ж дзень пасля ўзначаленай ім Боскай літургіі ў гомельскім храме Перамянення Госпада епіскап Стэфан асвяціў новую храмавую краму і азнаёміўся з выставай старадаўніх кніг, сабранай з прыватных збораў вернікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі