Іспанія і Францыя сталі для Блізкага Ўсходу пастаўшчыкамі джыхадыстаў

ісламістыІспанская паліцыя ў Барселоне, Сьюдад-Рэале, Авіле і Жыроне затрымала восем падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці, правёўшы па месцы іх жыхарства ператрусы з канфіскацыяй кампутараў і дакументаў.

Па дадзеных следства, затрыманыя ўваходзілі ў групоўку, якая былі займалася падбухторваннем да арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Іспаніі і вербавала баевікоў для адпраўкі ў Ірак і ў Сірыю. Групоўка падтрымлівала разгалінаваныя кантакты з іншымі ісламісцкімі арганізацыямі праз інтэрнэт, паведамляе euronews.com.

Двое з падазраваных былі арыштаваныя ў Сеўце – іспанскім паўанклаве, памежным з Марока, дзе ў канцы студзеня ўжо былі арыштаваныя 4 радыкалы, якія рыхтавалі буйны тэракт у Іспаніі.

Больш за сто тысяч ісламскіх радыкалаў сёння жывуць у Францыі, – заявіў французскі эксперт па праблемах тэрарызму Самюэль Ларан. “Яны дапамагаюць тэрарыстам хавацца, забяспечваюць іх грашыма, зброяй, аўтамабілямі, яны ўяўляюць велізарную пагрозу і, у прыватнасці, дапамагаюць джыхадыстам з’язджаць у Сірыю”, – паведамляе эксперт са спасылкай на свае крыніцы ў інтэрв’ю рускамоўнай французскай газеце “Культура”.

“Парыж, Марсэль, Ліён, Тулуза знаходзяцца ў коле прыгарадаў з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Менавіта гэтыя бедныя кварталы з іх вялізнымі сацыяльнымі праблемамі сталі рассаднікамі радыкалізму”, – кажа Ларан. Па яго падліках, у Сірыю і іншыя краіны Блізкага Ўсходу выправіліся як мінімум 2 тыс. мусульманаў з Францыі і столькі ж – з Брытаніі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі