Кардынал Паралін: Каталікі Беларусі заслужылі візіт Папы
Адказваючы журналістам на шматлікія пытанні пра магчымасць візіта ў Беларусь Папы Францішка, дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін выказаў надзею, што ў Беларусі будуць сфарміраваныя ўмовы для таго, каб Папа мог адказаць на пажаданні рэлігійнай супольнасці і прыняць запрашэння ад дзяржаўных органаў.
Дзяржсакратар Ватыкана нагадаў, што бачыць Папу ў Беларусі хочуць не толькі беларускія каталікі, але і ўсе галіны дзяржаўнай улады: “Гэта запрашэнне і жаданне ўбачыць Папу Францішка на беларускай зямлі было агульным элементам ўсіх маіх сустрэчаў у дзяржаўных органах. Што тычыцца магчымай даты такога візіту, то яна можа быць вызначана ў далейшым”, паведамляе belta.by.
“Я думаю, што гэтае жаданне бачыць у Беларусі Папу заслугоўвае задавальнення як з улікам таго пакутнага досведу, якія перанесла каталіцкая супольнсць Беларусі, так і з улікам яе ўкладу ў станаўленне, аднаўленне і развіццё рэлігійнага жыцця ў Беларусі”, – кажа кардынал Паралін.
Таксама кс. П’етра Паралін адзначыў, што Беларусь можа стаць прыкладам суіснавання розных культурных традыцыяў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)