Праваслаўная дэлегацыя з Мінска вучылася ў Германіі дыялогу з юдэямі

germЧлены міжканфесійнага кола Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра прынялі ўдзел у адукацыйнай паездцы ў Германію, прысвечанай тэме іудзейска-хрысціянскага дыялогу. Паездка праходзіла з 6 па 11 сакавіка.

Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) і дацэнт кафедры біблеістыкі і багаслоўя МінГА, старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр» іерэй Святаслаў Рагальскі пазнаёміліся з цэнтрамі габрэйскага жыцця ў нямецкіх гарадах Гладбеке і Мюнстэры, прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця «Тыдня братэрства» у Людвігсхафене, наведалі Гейдэльберг, паведамляе church.by.

У Білефельдзе мінчане пазнаёміліся з асаблівасцямі працы медыцынскага цэнтра па рэабілітацыі хворых з цяжкімі формамі псіхічных расстройстваў, у Дортмундзе абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне адукацыйнай дзейнасці і міжхрысціянскага дыялогу з прадстаўнікамі Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі