У Дзень праваслаўнай кнігі святары прыйшлі ў школы Беларусі

recicaУ рэчыцкай гарадской бибилиотеке № 1 напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі, 12 сакавіка настаяцель Свята-Успенскага сабора протаіерэй Алексій Пяшко сустрэўся з малымі з СШ № 6.

Пазнаёміўшы дзяцей з гісторыяй узнікнення друкаванай кнігі, святар адказаў на дзіцячыя пытанні і падарыў бібліятэцы кнігу «Старац Сілуан», паведамляе eparhiya.by.

У гэты ж дзень у ЦРБ а. Аляксій правёў сустрэчу з малымі з СШ № 2, у падарункаў якім выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці — гурт «Маленькія праменьчыкі» — падрыхтавалі харэаграфічную пастаноўку. Бібліятэкары падрыхтавалі да сустрэчы выставу праваслаўнай літаратуры «Да духоўнасці праз кнігу».

У Гомельскім яслі-садку № 170 «Церамок» ААТ «Ратон» 13 сакавіка адбылася прысвечаная кнігам сустрэча з іераманахам Варфаламеем (Маспанавым), які прынёс з сабой Евангелле ў акладзе, друкаваную машынку і старадаўнія богаслужбовыя кнігі, а таксама агледзеў падрыхтаваную дзецьмі выставу «Кніжка-малышка сваімі рукамі». У падарунак садок атрымаў праваслаўную дзіцячую бібліятэчку, сабраную прыхаджанамі храма Георгія Пераможцы.

У гэты ж дзень у раённай бібліятэцы Навагрудка на прэзентацыю праваслаўнай літаратуры «Скарбніца для душы» сабраліся навучэнцы і настаўнікі гарадскіх школ і гімназій. Арганізавала сустрэчу сястрынства Апостала Іаана Багаслова. Настаяцель храма Кірылы і Мяфодзія пратаіерэй Вадзім Кузьміч распавёў аб працы першадрукароў, бібліятэкары прадэманстравалі экспазіцыю старажытных кніг, паведамляе eparhia.by.

Старэйшая сястра сястрынствы Ірына Кокош падарыла актыўным чытачам бібліятэкі кнігі, усім прысутным — епархіяльныя часопісы «Калыска».

У Маларыцкай ЦБС 13 сакавіка адкрылася выстава “Праз кнігу – да духоўнасці”, упрыгожаная фотаздымкамі беларускіх праваслаўных храмаў.  Адкрыццё выставы наведаў благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі пратаіерэй Віктар Паляціла, які ў гэты ж дзень сустрэўся з навучэнцамі Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Звяртаючыся да ліцэістаў, святар падкрэсліў, што ні папулярная музыка, ні кампутар не заменяць чалавеку кнігу, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі