Ватыкан гатовы дапамагчы Беларусі зблізіцца з Захадам

паралінПадчас перамоваў дзяржсакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна з дзяржаўнымі ўладамі Беларусі абмяркоўвалася магчымая роля Ватыкана ў працэсе нармалізацыі адносін Беларусі з Захадам і Еўропай. “З нашага боку ёсць гатоўнасць дапамагаць гэтай краіне”, – сказаў іерарх на прэс-канферэнцыі 14 сакавіка.

Пры гэтым ён адзначыў “наяўнасць з боку беларускіх уладаў намеру большай адкрытасці ў адносінах да Еўрапейскага саюзу, да астатняга свету”, паведамляе catholic.by.

Кардынал падкрэсліў, што ватыканская дыпламатыя кіруецца перакананасцю ў тым, што “магчымыя цяжкасці, што могуць існаваць, павінны вырашацца не праз ізаляцыю, не праз зачыненне, але праз дыялог, сустрэчы, узаемную дапамогу, якія спрыяюць збліжэнню і дапамагаюць рухацца па шляху да гэтых мэтаў”.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі