Мітрапаліт Філарэт перадаў Папу Францішку свае малітоўныя пажаданні

філарэтУ Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы 14 сакавіка прайшла сустрэча Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, пасол Беларусі ў Ватыкане Сяргей Алейнік, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Коржыч і клірык Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў, паведамляе church.by.

У час размовы Ганаровы Патрыяршы Экзарх папрасіў кардынала перадаць Папу Францішку свае малітоўныя добрыя пажаданні.

Бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі