Пуцін пагражаў Захаду ядзернай вайной з-за Крыму

путинПадчас акупацыі Крыму Узброеныя сілы РФ былі гатовыя да любога развіцця падзей. У тым ліку Масква не выключала магчымасці прывесці ў баявую гатоўнасць і свае ядзерныя сілы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефільме “Крым. Шлях на Радзіму” тэлеканала “Расія 1”.

«Мы гатовыя былі гэта зрабіць. Я размаўляў з калегамі і казаў прама гэтак жа, як і вам цяпер кажу, адкрыта, што гэта наша гістарычная тэрыторыя і там пражываюць рускія людзі, яны апынуліся ў небяспецы, і мы не можам іх кінуць», – сказаў ён.

Паводле яго слоў, Расія была гатовая, да самага неспрыяльнага развіцця падзей, але разлічвала, што Захад на сусветны канфлікт не пойдзе.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, тое, што ў Крыме знаходзілася база Чарнаморскага флота Расеі, паслужыла асновай для яго акупацыі ў лютым 2014 года. Пра гэта заявіў расійскі адмірал у адстаўцы Ігар Касатонаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі