У Пакістане хрысціяне выйшлі на вуліцы, патрабуючы пакарання забойцаў 20-гадовага юнака

ayesha-bibi-4X3У пакістанскім горадзе Харбанспура хрысціяне выйшлі на вуліцу, пратэстуючы супраць замоўчвання забойства паліцэйскімі ў пастарунку 20-гадовага Зубера Масіха, якога на працягу сутак разам з маці Айешай Бібі збівалі, змушаючы прызнацца ў крадзяжы. 8 сакавіка ў дачыненні да афіцэра і трох паліцэйскіх, якія катавалі хрысціянскую сям’ю, было распачатае расследаванне.

Пратэстныя акцыі ля будынка паліцыі доўжыліся некалькі дзён. Айеша Бібі падала ў суд пазоў супраць забойцаў сына, аднак Джозэф Фрэнсіс, дырэктар хрысціянскай праваабарончай арганізацыі CLAAS, запэўнівае, што забойцы не будуць пакараныя, – сям’і, верагодна, будзе навязаная грашовая кампенсацыя ў абмен на адмову ад судовых прэтэнзіяў, паведамляе barnabasfund.org.

Хрысціянка Айеша Бібі была абвінавачаная ў крадзяжы золата і грошай у мусульманіна, у хаце якога працавала прыслугай. Каб прымусіць жанчыну прызнацца, паліцыянты арыштавалі ўсю сям’ю Айешы. Падчас допытаў жанчыну і яе сына збівалі, Айешы зламалі руку, аднак жанчына не ўзвяла на сябе паклёп. Вярнуўшы жанчыну ў дом яе сваякоў, паліцэйскія пакінулі Зубера ў камеры, дзе ён памёр. На досвітку 7 сакавіка цела юнака было выкінутае каля яго дома. У бальніцы лекары канстатавалі, што прычынай смерці сталі катаванні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі