Банк развіцця прапануе малому і сярэдняму бізнэсу новыя спосабы падтрымкі

bankАдкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у бліжэйшы час прапануе новыя ініцыятывы, накіраваныя на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу.

У 2014 годзе банк ужо прафінансаваў 99 праектаў на суму ў 90 млрд рублёў. Агульны кошт праектаў, у якіх прымалі ўдзел прадпрымальнікі ўласнымі грашыма, склала 650 млрд рублёў. У гэтым годзе камерцыйным банкам прадастаўлена 150 млрд рублёў, усяго ж плануецца аказаць падтрымку малому і сярэдняму бізнесу ў рамках толькі адной гэтай праграмы на суму 700 млрд рублёў. Акрамя таго, у бліжэйшы час банк раскажа прадпрымальнікам аб некалькіх новых ініцыятывах. Яны таксама датычаць падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, піша БелТА.

Усе ініцыятывы Банка развіцця (як рэалізаваныя, так і запланаваныя) былі адобраны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі