Француз у чамадане вывез з Беларусі сваю расійскую жонку

terespol_brest_poezdka_13

За спробу ўехаць у краіны Шэнгена без неабходных дакументаў французу і расіянцы пагражае турэмны тэрмін да трох гадоў. Супрацоўнікі памежнай службы Польшчы паведамілі, што француз схаваў жонку ў чамадане і адправіўся ў Ніцу. На беларуска-польскай мяжы ў Тэрэспалі памежнікі спынілі падарожжа закаханай пары.

Грамадзянка Расіі не змагла атрымаць шэнгенскую візу, але не хацела адпускаць ў паездку мужа аднаго.

Гэта не першы выпадак транспарціроўкі каханай ў ручной паклажы. Нядаўна брытанскі суд вынес прысуд грамадзяніну Латвіі за спробу нелегальна ўвезці ў 2013-м годзе ў Вялікабрытанію сваю жонку, схаваўшы яе ў чамадане. Ён атрымаў умоўны турэмны тэрмін, а таксама абавязковыя грамадскія працы і пакрыццё судовых выдаткаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
16.03.2015 Здарэнні| Тэгі: ,




Блогі