У Беларусі колькасць выпадкаў махлярства ў 2014 годзе павялічылася амаль на трэць

moshУ Беларусі колькасць выпадкаў махлярства ў 2014 годзе павялічылася амаль на трэць у параўнанні з 2013-ым годам.

Паводле звестак Следчага камітэта, за 2014 годз было ўзбуджана 4011 крымінальных спраў па арт.209 Крымінальнага кодэкса, па якіх праходзіла 815 абвінавачаных. У 2013 годзе такіх спраў было ўжо 3031 (683 абвінавачаных). Гэта сведчыць аб тым, што ў Беларусі на 32% вырасла колькасць спраў аб махлярстве, піша БелТА.

Следчы камітэт таксама вылучыў самыя распаўсюджаныя схемы падману. Так, у апошні час у Беларусі вялікая частка махлярстваў звязана з крэдытамі. Адна з распаўсюджаных схем — атрыманне крэдытаў на падстаўных асоб за грашовую ўзнагароду. У гэтым выпадку махляр угаворвае сваіх ахвяр афармляць на сябе крэдыты, пасля чаго выкарыстоўвае крэдытнымі сродкі для ўласных патрэб. Не менш распаўсюджаны спосаб — купля ў крэдыт (растэрміноўку) тэхнікі. У гэтым выпадку ашуканцы абяцаюць пагасіць крэдыт замест даверлівых грамадзян. На самай справе яны гэтага не робяць, а тэхніку перапрадаюць. Нярэдка ашуканцы трапляюцца ў сферы рамонту кватэр, вырабу убудаванай мэблі. Новыя схемы падману паўсталі ў канцы 2014 года на фоне буму куплі аўтамабіляў.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі