У Маскве загарэлася званіца Новадзявочага манастыра

moskУ Маскве 15 сакавіка ў 22:41 у Цэнтр кіравання ў крызісных сітуацыях Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі паступіла паведамленне аб пажары ў праваслаўным Новадзявочым манастыры.

Паводле папярэдняй інфармацыі, агменем пажару сталі будаўнічыя страпілы, лясы, якія загарэліся на адной са званіцаў Новадзявочага манастыра. Першыя пажарна-выратавальныя падраздзяленні прыбылі да месца пажару ў 22:45. У дадзены момант плошча пажару складае каля 100 кв. метраў, паведамілі ў МНС Масквы.

Звесткі пра пацярпелых і пашкоджанне іншых пабудоваў пакуль не паступалі. Інфармацыя пра абставіны і акалічнасці пажару высвятляецца супрацоўнікамі выратавальных службаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі